![]() |
||||
|
||||
Ансамбль "Лiтуус" (першапачатковая назва "Контрданс") быў створаны ў 1992 годзе выпускнікамі вышейшых навучальных музычных устаноў Рэспублікі Беларусь. С моманту стварэння ансамбля музыканты пленна працуюць у Баранавічах. Спачатку рэпертуар ансамбля складаўся з твораў заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока. У дальнейшым з’явіўся інтарэс да вывучэння нотнага матэрыялу і гісторыі музычнага мастацтва Беларусі і Польчшы, якія ўваходзілі ў той час у склад Вялікага княства Літоўскага. Важную дапамогу ў пошуках нотнай літаратуры аказалі даследчыкі гісторыі музыкі Вольга Дадзіомова, Арына Вячорка. Дзякуючы ім, з 1995 года у рэпертуары ансамбля з’яўляюцца тэмы з Ягелонскага рукапісу ("Полацкі сшытак" XVI-XVII ст.), і некалькі танцаў польскага кампазітара XVI стагоддзя Войцэха Длугарая. С гэтага ж году калектыў пачынае актыўную канцэртную дзейнасць у межах рэспублікі. Самыя раннія найбольш значныя канцэрты прайшлі ў рамках фестываляў "Гасціны ў Галубка - 96" і "Беларускія фанфары-96". У хуткім часе ансамбль заваяваў папулярнасць у многіх гарадах рэспублікі. Вялікую ролю ў гісторыі развіцця калектыву адыграў удзел у X Міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай музыкі "Полацк-97". Незабыўнае ўражанне засталося пасля сольнага канцерта ў камернай зале Сафійскага сабора (г. Полацк). У 1998 г. ансамбль (тады яшчэ пад назвай "Контрданс") прыняў удзел у Міжнародным фестывалі "Арт-сесія-98" (г. Гомель), у Рэспубліканскім фестывалі камернай музыкі "Музы Нясвіжа-98" (г. Нясвіж). Самай цікавай падзеяй у жыцці ансамбля ў гэты час з’явіўся рэспубліканскі фестываль у Навагрудку "Дзень беларускага пісьменства-98", дзе музыканты пазнаёміліся з лідерамі беларускага рыцарскага руху, што спрыяла да вывучэння і пошукаў больш ранніх музычных узораў (XIII- XV ст.). У дальнейшым ансамбль неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных рыцарскіх фестывалях: "Орша-99", "Белы замак-2000" (г. Мінск), "Белы замак-2001" (г. Мінск), "Заслаўль-2001". У 1999, 2001 і 2006 гг. ансамбль прыняў удзел у Міжнародным фестывалі "FIMU" (Францыя, г. Бельфор). У 2001 годзе быў выпушчаны первы кампакт-дыск ансамбля "Контрданс". Нескалькі твораў увайшлі у кампакт-дыск "Легенды Вялікага княства Літоўскага". З лiстападу 2002 года у рэпертуары ансамбля гучыць музыка толькi у аранжыроўцы Наталлi Бабковай. У 2003 годзе выйшаў другі кампакт-дыск ужо пад новай назвай – "Літуус". Сёння квартэт выкарыстоўвае ў сваёй творчасці танцавальныя і песенныя мелодыі з: У рэпертуары ансамбля гучаць творы: Джіралама Фрэскабальдзі, Арланда Ласса, Якаба ван Эйка, Антоніа Хабесона, Роберта Каррэ, Войцэха Длугарая, труверскiе и трубадурскiе мелодыi 12-13 стагодзяў, англiйскiя танцавальныя мелодыi 14-15 стагодзяў, итальянскiя танцы - Saltarello, La Rotta, бранлi Туано Арбо, кельцкiя мелодыi, а таксама творы невядомых аўтараў заходнееўрапейскіх краін. |
||||
![]() |